BE RU EN

Таракана забанілі на Youtube

  • 14.05.2021, 10:37

Сэрвіс выдаліў відэа з узурпатарам за накрутку праглядаў.

Звязаны з прэс-службай Лукашэнкі Telegram-канал пахваліўся, што відэа з прамовай узурпатара набрала велізарную колькасць праглядаў і выйшла ў трэнды на Youtube. У пацвярджэнне яны апублікавалі скрын і спасылку на відэа.

Аднак цяпер відэа недаступнае: сэрвіс забанілі яго за накрутку і распальванне нянавісці.

Варта адзначыць, што стоп-кадр да выдаленага відэа таксама стаў падставай для жартаў. За спінай Лукашэнка знаходзіцца вянок з подпісам «А.Р.Лукашэнка». У сацсетках выказалі здагадку, што гэта пахавальны вянок ад Савета бяспекі.

Апошнія навіны