BE RU EN

«Наша ўзяла!»: Як Менск зноў становіцца бел-чырвона-белым

  • 14.05.2021, 9:54

Сцены, слупы і асфальт у горадзе нагадваюць пра тое, што «Жыве Беларусь!».

Камунальнікі выдаткоўваюць кілаграмы шэрай, чырвонай і зялёнай фарбы, каб перафарбаваць горад у ідэалагічна правільныя колеры, суддзі даюць арышт нават за намаляванае сэрца, а па горадзе ходзяць патрулі сілавікоў, навучаныя бачыць БЧБ нават там, дзе яго няма. Але сцены, слупы і асфальт у горадзе ўсё адно ажываюць і нагадваюць менчукам пра тое, што «Жыве Беларусь».

The Village Беларусь публікуе фатаграфіі менскіх сцен і не толькі, на якіх насуперак намаганням камунальнікаў праявіліся пратэстныя малюнкі і надпісы або з'явіліся зусім новыя, нягледзячы на пераслед уладаў.

Праз паўгода на Плошчу Перамен нават вярнуліся дыджэі Перамен, разам з БЧБ-сцягам і чырвона-белай сцяной са стужачак. Праўда раніцай іх зноў ператварылі ў шэрую пляму.

Асабліва шмат БЧБ-сімвалаў з'явілася ў горадзе і за яго межамі 9 траўня, насуперак пагрозам уладаў гэтага не дапусціць. Жыхарам Хацежына нават атрымалася падняць БЧБ-сцяг на флагштоку.

Апошнія навіны