BE RU EN

Беларускіх кіроўцаў на мяжы чакае новы «сюрпрыз»

  • 14.05.2021, 22:46

З'явіліся першыя «ластаўкі» пасля новаўвядзення ўладаў.

У пачатку сакавіка з'явілася інфармацыя: цяпер за спробу «незаконнага ўвозу» у краіну замежнікаў будуць адказваць і звычайныя кіроўцы.

Згодна з новаўвядзеннем (артыкул 24.56 КоАП), кіроўца павінен пераканацца ў законнасці ўезду ў Беларусь замежных пасажыраў або асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі. Калі ж ён прывязе замежнікаў без неабходных дакументаў у пункт пропуску, то будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Штраф за такое парушэнне будзе дасягаць дваццаці базавых адзінак (580 рублёў). Гэтае правіла тычыцца і ўезду з Расеі.

Гэта значыць, цяпер перад пагрозай штрафу апынуцца простыя кіроўцы, якія падвозяць, напрыклад, аўтастаспыншчыкаў або спадарожнікаў праз дадатак BlaBlaCar.

І вось першыя штрафы ўжо пасыпаліся ў дзяржаўны бюджэт. Дзяржаўны памежны камітэт паведамляе:

За мінулыя выхадныя ў аўтадарожным пункце пропуску Берасце замежныя грамадзяне тройчы спрабавалі перасекчы мяжу з пасажырамі, дакументы якіх былі несапраўднымі.

Ва ўсіх выпадках парушальнікамі былі ўраджэнцы Чачэнскай Рэспублікі. Кіроўцы, якія пражываюць у краінах Еўрапейскага Звязу, падвозілі ў пункт пропуску землякоў, не праверыўшы іх дакументы. У дваіх расейцаў скончыліся тэрміны дзеяння пашпартоў. Што тычыцца трэцяга, то яго пашпарт зусім належаў брату.

Цяпер кіроўцаў з Еўразвязу аштрафуюць на суму да 20 базавых адзінак, а расейцаў з несапраўднымі пашпартамі - да 50 базавых адзінак.

Апошнія навіны