BE RU EN

У Зялёным Лузе можа пагоршыцца якасць вады з крана

  • 13.05.2021, 21:48

Пра гэта папярэдзілі ў «Менскводаканале».

У Зялёным Лузе можа пагоршыцца якасць вады з крана. Пра гэта папярэдзілі ў «Менскводаканале».

А 16.40 на кабельных сетках «Менскэнерга» было аварыйнае адключэнне электразабеспячэння, паведамілі ў «Менскводаканале». Праз гэта спынілася помпавае абсталяванне помпавай станцыі №5 у Бараўлянах.

А 17.00 энэргазабеспячэнне аднавілі, але якасць вады ў Зялёным Лузе можа пагоршыцца. Гэта можа закрануць дамы ў межах вуліц Гамарніка, Мірашнічэнкі, Кальцова, Лагойскі тракт.

«Менскводаканал» прыносіць прабачэнні за нязручнасці.

Апошнія навіны