BE RU EN

У Расеі прызналі недахоп грошай на газіфікацыю

  • 12.05.2021, 19:30

Ва ўрадзе РФ недахоп ацэньваюць у 700-800 мільярдаў рублёў.

Расейскія ўлады прызналі, што грошай на праграму газіфікацыі рэгіёнаў на 2021-2025 гады не стае. Ва ўрадзе РФ недахоп ацэньваюць у 700-800 мільярдаў рублёў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ўрада Аляксандр Новак, паведамляе ТАСС.

Са слоў Новака сродкі, якія адсутнічаюць, можна пакрыць за кошт аптымізацыі выдаткаў. «Мы глядзім розныя варыянты, у тым ліку і аптымізацыю выдаткаў, і пераразмеркаванне ўнутры праграмы газіфікацыі», - сказаў ён. Акрамя таго, грошы на праграму можа накіраваць «Газпром» ці рэгіянальныя бюджэты. «Газпром» на рэалізацыю праграмы газіфікацыі на 2021-2024 гады зарэзерваваў 526 мільярдаў рублёў, дадаў віцэ-прэм'ер.

У канцы красавіка прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падчас паслання Федэральнаму сходу паабяцаў расейцам бясплатную газіфікацыю зямельных участкаў. Ён даручыў ураду распрацаваць адпаведны план.

Апошнія навіны