BE RU EN

Салідарнасць у дзеянні: за дзень беларусы сабралі больш за $16 тысяч на аднаўленне касцёла ў Будславе

  • 12.05.2021, 15:54

Неабыякавыя грамадзяне актыўна пералічвалі сродкі на рамонт храма XVII стагоддзя.

Як распавяла tut.by Вольга Лабуць, намесніца дырэктара дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, усяго за дзень на дабрачынны рахунак пералічылі крыху больш за 40 787 рублёў.

Цяпер шукаюць альпіністаў і людзей з допускам працы на вышыні, бо трэба спускаць уніз бэлькі і рэшткі металічнага даху.

Нагадаем, у Будслаўскім касцёле 11 траўня здарыўся пажар. Дах над цэнтральным нефам касцёла абрынуўся, абразы, кнігі і іншыя каштоўныя рэчы ўдалося выратаваць.

Апошнія навіны