BE RU EN

ЦАХАЛ заявіў аб правядзенні ўнікальнай аперацыі па ліквідацыі чальцоў генштаба ХАМАС

  • 12.05.2021, 15:45

Інфармацыя аб ліквідаваных тэрарыстах будзе апублікаваная пазней.

У сераду, 12 траўня, у Ізраілі дазволеная да публікацыі інфармацыя аб супольнай аперацыі ЦАХАЛа і ШАБАКа, якая прывяла да знішчэння вышэйшых сяброў штаба тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС, паведамляюць «Детали».

Гаворка ідзе пра адначасовую ліквідацыю некалькіх ключавых фігур у кіраўніцтве, звязаных з вайсковым крылом тэрарыстычнай арганізацыі ў Газе і Хан-Юнісе.

Адзначаецца, што такая складаная аперацыя стала першай у сваім родзе. Іншыя падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.

Інфармацыя аб ліквідаваных тэрарыстах будзе апублікаваная пазней.

У ЦАХАЛ асцерагаюцца, што ХАМАС адкажа на гэтую аперацыю новым ракетным абстрэлам цэнтра краіны.

Апошнія навіны