BE RU EN

Беларусы Літвы выйшлі на акцыю ў падтрымку кіраўніка страйкаму «Беларуськалію»

  • 12.05.2021, 15:06

Акцыя прайшла пад пасольствам Нарвегіі.

Чытачы сайта Charter97.org паведамілі пра акцыю беларусаў Вільні. Яны выйшлі да будынка Амбасады Нарвегіі ў Літве на знак салідарнасці з лідарам страйкаму «Беларуськалію» Анатолем Бокунам.

Нагадаем, менавіта нарвежская кампанія YARA з'яўляецца адным з найбуйнейшых партнёраў салігорскага прадпрыемства. Стачкам «Беларуськалію» дамагаецца ад YARA разрыву стасункаў з рэжымнай кампаніяй.

Суд над лідарам страйкавага камітэта ААТ «Беларуськалій» павінен прайсці сёння а 16:30 паводле менскага часу.

Апошнія навіны