BE RU EN

«Зялёная» эканоміка ўстанавіла рэкорд

  • 11.05.2021, 20:29

Аб'ёмы электраэнэргіі, вырабленай альтэрнатыўнымі шляхамі, выраслі на 45 адсоткаў.

«Зялёная» эканоміка ў 2020 годзе ўстанавіла новы рэкорд, падлічыла Міжнароднае энэргетычнае агенцтва (МЭА), звесткі якога падае CNBC. Вытворчасць электраэнэргіі з аднаўляльных крыніц вырасла найбольшымі тэмпамі за два апошнія дзесяцігоддзі.

Аб'ёмы электраэнэргіі, вырабленай альтэрнатыўнымі шляхамі - з дапамогай сонечнай і ветрагенерацыі, - у 2020 годзе выраслі на 45 адсоткаў, да 280 гігаваты.

Экспэрты МЭА мяркуюць, што асноўнымі прычынамі росту стала палітыка многіх краін, якія імкнуцца перайсці на «зялёную» энэргетыку і дасягнуць вугляроднай нейтральнасці, рост папулярнасці электрамабіляў, а таксама збоі з пастаўкамі сыравіны для класічных крыніц электраэнэргіі - вугалю і газу - праз пандэмію каранавіруса.

МЭА прагназуе далейшы рост вытворчасці экалагічна чыстай электраэнэргіі, якая ў найбліжэйшай перспектыве будзе назірацца штогод. Асноўная ўвага будзе надавацца развіццю сонечнай энэргетыкі, паколькі яна значна таннейшая за выкарыстанне як вугальных і газавых, так і ветраных электрастанцый.

Апошнія навіны