BE RU EN

Бескантактная аплата праезду ў менскіх трамваях перастане прымацца з 11 траўня

  • 10.05.2021, 21:08

Гэтая паслуга з'явілася ўлетку мінулага года.

Пасажыры не змогуць заплаціць за праезд у трамваях у Менску пры дапамозе бескантактавай карты з 11 траўня. Пра гэта паведамілі «Камсамолцы» чытачы.

«З 11 траўня плата за праезд пры дапамозе бескантактавай банкаўскай карты прымацца не будзе», - такую аб'яву 10 траўня маглі чуць пасажыры сталічных трамваяў.

Афіцыйных каментароў ад Мінсктранса з нагоды таго, чаму такая паслуга стане недаступнай з заўтрашняга дня, пакуль няма.

Дадамо, што магчымасць аплаціць праезд у трамваі праз смартфон з'явілася ў менчукоў 21 ліпеня 2020 года: у трамваях горада ўкаранілі сістэму TIX. Да гэтага яна амаль тры месяцы тэставалася ў аўтобусных маршрутах №1 і №100. Пры гэтым разлічыцца за праезд такім спосабам можна было толькі ў трамваі №6 (у яго на бартах былі адмысловыя налепкі).

Апошнія навіны