BE RU EN

На мяжы стаяць у чарзе сотні грузавых аўто

  • 10.05.2021, 17:14

Кіроўцы вымушаныя гадзінамі чакаць мытнага агляду.

Пры выездзе з Беларусі на мяжы з краінамі ЕЗ утварыліся вялікія чэргі грузавых аўтамабіляў. Некаторыя кіроўцы вымушаныя чакаць некалькі гадзінаў мытнага агляду, паведамляе сайт Дзяржпамежкамітэта.

Найбольшая чарга грузавікоў цяпер на беларуска-літоўскай мяжы. На памежным пераходзе Каменны Лог цяпер больш за 350 грузавікоў. Больш за 200 фураў на памежным пераходзе Катлоўка. На памежных пераходах з Латвіяй таксама чэргі, у якіх стаяць і чакаюць мытнага агляду больш за дзве сотні грузавікоў. Больш за паўсотні машынаў сабралася на беларуска-польскай мяжы.

Такія звесткі пра чэргі прапанаваў Дзяржпамежкамітэт на 16-ю.

Апошнія навіны