BE RU EN

У Беларусь прыйдзе сапраўднае лета

  • 10.05.2021, 20:29

Прагноз надвор'я на 11 траўня.

У Беларусь у аўторак, 11 траўня, прыйдзе сапраўднае лета – паветра прагрэецца да 25 градусаў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.

У краіне ў аўторак прагназуецца невялікая воблачнасць. Ападкаў не чакаецца. Вецер будзе пераважаць паўднёва-ўсходні, усходні з парывамі ад 3 да 8 метраў за секунду. Днём па захадзе парывы могуць дасягаць 14 метраў за секунду.

Ноччу тэмпература паветра складзе ад 3 да 9 градусаў са знакам плюс, у заходніх раёнах – да плюс 12 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 25 градусаў.

Апошнія навіны