BE RU EN

Стала вядома, куды кіраваўся затрыманы ЗША крэйсер з расейскай зброяй

  • 10.05.2021, 12:17

Пастаўкі зброі звязваюць з ІГІЛ.

Судна, якое ў паўночнай частцы Аравійскага мора затрымаў амерыканскі ракетны крэйсер USS Monterey, імаверна, кіравалася з Ірана ў Емен.

Пра гэта The Associated Press паведамілі ў міністэрстве абароны ЗША, піша «Гордон».

Паводле звестак суразмоўцы агенцтва, расследаванне паказала, што расейскую і кітайскую зброю перавозілі для хусітаў, нягледзячы на эмбарга, якое ўвяла Рада бяспекі ААН. У міністэрстве абароны ЗША звязваюць пастаўкі зброі з ІГІЛ.

Амерыканскія вайскоўцы паведамлялі, што затрымалі паруснік без апазнавальных знакаў 9 траўня.

На судне, паводле звестак амерыканскага флоту, былі дзясяткі сучасных процітанкавых кіраваных ракет расейскай вытворчасці, тысячы кітайскіх штурмавых вінтовак, сотні кулямётаў ПКМ, снайперскія вінтоўкі і гранатамёты, а таксама ўдасканаленыя аптычныя прыцэлы. Зброю канфіскавалі, экіпаж дапыталі, а пасля гэтага - адпусцілі.

Апошнія навіны