BE RU EN

Зніклага на паляванні былога галоўнага лекара бальніцы, дзе лячылі Навальнага, знайшлі жывым

  • 10.05.2021, 11:59

Ён самы выйшаў да людзей.

У Расеі зніклага міністра омскай аховы здароўя Аляксандра Мурахоўскага знайшлі жывым. Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на прэс-службу рэгіянальнага ўрада.

«Міністр аховы здароўя Омскай вобласці Аляксандр Мурахоўскі выйшаў да людзей у раёне сяла Баслы. Знаходзіцца ў нармальным стане. Зараз праходзіць абследаванне ў шпіталі Большавукоўскага раёна», - гаворыцца ў паведамленні.

Мурахоўскі знік днём 7 траўня, ён паехаў на квадрацыкле ў лес і не вярнуўся. На наступны дзень яго знаёмыя звярнуліся ў паліцыю. Пазней квадрацыкл знайшлі на адлегласці 6,5 км ад месца, дзе чыноўніка бачылі апошні раз.

Раней чыноўнік займаў пасаду галоўнага лекара омскай бальніцы хуткай дапамогі №1, куды пасля атручвання прывезлі Аляксея Навальнага. Мурахоўскі адмаўляў блізкім апазіцыянера ў яго транспартаванні, а таксама адмаўляў факт атручвання палітыка.

Апошнія навіны