BE RU EN

Аналітык пра дэкрэт Лукашэнкі: Супярэчлівае рашэнне з пункту гледжання бяспекі

  • 10.05.2021, 11:07

Сябры Рады бяспекі атрымліваюць добрыя магчымасці.

Пра гэта ў эфіры «Радыё Свабода» заявіў палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.

- Магчыма, дэкрэт - гэта і спосаб паказаць сілавікам, наколькі ён ім давярае. Наколькі давярае не нейкаму аднаму чалавеку, а ўсім сябрам Рады Бяспекі. І нейкі калектыўны орган пасля яго гібелі ўвядзе надзвычайнае становішча, абароніць Беларусь ад ворага.

Калі браць абстрактна, калі ў дыктатуры кіраўнік аддае права нейкім іншым кіраваць, у любой іншай абстрактнай сітуацыі, то гэтыя людзі атрымліваюць добрыя магчымасці. І гэта супярэчлівае рашэнне Лукашэнкі з пункту гледжання яго асабістай бяспекі.

Лукашэнка чытае дакументы спецслужбаў, а там - пра тое, што пра яго кажуць людзі. А тое, што яны кажуць, мы і ў эфіры не можам паўтарыць. І ў яго складаецца карціна свету, што вакол ворагі, якія хочуць пазбавіць яго жыцця, - лічыць палітычны аглядальнік.

Апошнія навіны