BE RU EN

Беларусы ЗША патрабавалі вызваліць палітвязняў каля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку

  • 10.05.2021, 10:20

Фотафакт.

У гэтую нядзелю, 9 траўня, каля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбыўся мітынг у падтрымку палітвязняў у Беларусі, паведаміў сайту Charter97.org актывіст Вадзім Васільеў.

Удзельнікі мерапрыемства выказалі салідарнасць з палітвязнямі ў Беларусі і запатрабавалі іх вызвалення, а таксама выказалі свой пратэст супраць тыраніі Лукашэнкі.

«Беларусам, якія жывуць у Амерыцы, важна выказаць сваю салідарнасць і падтрымку ўсім палітычным зняволеным, а так жа людзям, якія цяпер мітынгуюць супраць іх зняволення.

Лукашэнка павінен адказаць за забойства і рэпрэсіі», - распавёў актывіст.

Апошнія навіны