BE RU EN

У РФ затрымалі кантрабандыстаў, якія перапраўлялі цыгарэты з Беларусі

  • 8.04.2021, 20:50

У 2020-м абарот беларускіх кантрабандных цыгарэт у Расеі ацэньваўся ў 750 млн пачкаў.

У Смаленскай вобласці затрымалі кантрабандыстаў, якія перапраўлялі ў Расею розныя тавары з Беларусі, у тым ліку цыгарэты. Расейскія сілавікі схапілі лідара і двух сябраў злачыннай групы. Крымінальную справу распачалі паводле артыкула «Пасярэдніцтва ў хабарніцтве, учыненае ў асабліва буйнай суме».

Як паведамляе прэс-служба следчага ўпраўлення СК РФ Смаленскай вобласці, затрыманыя працяглы час аказвалі «пасярэдніцкія паслугі». Супрацоўнікі ФСБ цяпер высвятляюцца асобы мытнікаў і паліцыянтаў, якія маглі аказваць ім садзейнічанне. Задакументаваны эпізод, калі сябры групы атрымалі 25 тысяч даляраў ад прадпрымальніка для дачы хабару супрацоўнікам мытні і паліцыі для правозу ў Расею беларускай тытунёвай прадукцыі і для бесперашкоднага далейшага руху грузавікоў.

У 2020-м абарот беларускіх кантрабандных цыгарэт у Расеі ацэньваўся ў 750 млн пачкаў.

Апошнія навіны