BE RU EN

У выкрытага ў МУС Украіны баевіка СБУ знайшла старыя беларускія грошы

  • 8.04.2021, 20:06

СБУ мяркуе, што былы баявік мог перадаваць у «ЛНР» інфармацыю з закрытых баз звестак.

8 красавіка СБУ Украіны абвясціла пра выкрытага былога супрацоўніка «спецслужбы» самаабвешчанай «ЛНР». Ён трапіў на падкантрольную Кіеву тэрыторыю праз Расею і ўладкаваўся на Херсоншчыне на працу ў структуру Міністэрства ўнутраных спраў. Для гэтага падаў сфальсіфікаваныя дакументы. СБУ мяркуе, што былы баявік мог перадаваць у «ЛНР» інфармацыю з закрытых баз звестак.

На фота і відэа СБУ можна ўбачыць, што ў затрыманага былі не толькі даляры, еўра, але і старыя беларускія грошы, якіх няма ў абароце ўжо больш за чатыры гады. Навошта ён іх захоўваў, украінская спецслужба не патлумачыла.

Апошнія навіны