BE RU EN

Павел Латушка заявіў пра намер стварыць палітычную партыю

  • 8.04.2021, 11:09

Пра гэта палітык заявіў, знаходзячыся ў Варшаве.

Павел Латушка, які знаходзіцца ў Польшчы, абвясціў аб намеры стварыць палітычную партыю, паведамляе «Радыё Свабода».

Палітык перакананы, што ініцыятыва стварэння партыі - гэта таксама «інструмент для ціску на рэжым у сучаснасці, які дэманструе нашу абсалютную веру ў перамогу».

«Мы фактычна працуем на апярэджанне. Мы разумеем, што ў гэтых рэаліях наўрад ці магчыма зарэгістраваць партыю, але загадзя рыхтуемся да таго, каб зрабіць гэта, як толькі ў краіне з'явяцца палітычныя і прававыя ўмовы», - заявіў Павел Латушка.

Апошнія навіны