BE RU EN

Twitter абмяркоўваў куплю Clubhouse за чатыры мільярды даляраў

  • 8.04.2021, 10:26

Цяпер перамовы больш не вядуцца.

Кампанія Twitter Inc. у апошнія месяцы вяла перамовы аб набыцці сацсеткі Clubhouse. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы, піша «Новая газета».

Кампаніі ацанілі патэнцыйны кошт Clubhouse прыкладна на 4 млрд даляраў. Зараз перамовы больш не вядуцца, незразумела, чаму яны спыніліся, паведамляе агенцтва. Прадстаўнік Twitter адмовіўся ад каментароў, прадстаўнік Clubhouse не адказаў на запыт.

Раней, 6 красавіка, Bloomberg са спасылкай на крыніцы паведаміў, што Clubhouse вядзе перамовы аб прыцягненні фінансавання ад інвестараў сумай 4 млрд даляраў. Хто мог бы выступіць інвестарам, не паведамлялася.

У сакавіку сацсетка Twitter анансавала хуткае выданне новага дадатку для аудыёчатаў Spaces, падобнага да Clubhouse. У канцы лютага дадатак выпрабавала 1 тысяча карыстальнікаў, у ім бралі ўдзел у тым ліку і карыстальнікі прылад на базе Android.

Clubhouse - новая сацыяльная сетка, дзе карыстальнікі абменьваюцца галасавымі паведамленнямі ў онлайн-пакоях у рэжыме рэальнага часу. Каб зарэгістравацца ў дадатку, трэба атрымаць запрашэнне - «інвайт» - ад ужо існага карыстальніка або дачакацца сваёй чаргі. Цяпер дадатак даступны толькі на iOS.

Распрацоўшчык з Пецярбурга Грыгорый Клюшнікаў у лютым стварыў неафіцыйны дадатак Clubhouse для Android. Распрацоўка заняла ў Клюшнікава паўтара дня. У апісанні дадатку сказана, што яго распрацоўка - «хутчэй вымушаная мера да таго, як Clubhouse выпусціць свой афіцыйны дадатак для Android».

Апошнія навіны