BE RU EN

Беларусь адключыла транспамежныя лініі электраперадач з Літвой

  • 8.04.2021, 9:04

У чым прычына?

У Беларусі пачаліся выпрабаванні энэргасістэмы ў рэжыме ізаляцыі ад Літвы. Адключаныя трансгранічныя лініі электраперадач.

Як паведамляе прэс-служба, выпрабаванні закліканыя праверыць надзейнасць працы энэргасістэмы з улікам планаў краін Балтыі выйсці з кальца БРЭЛЛ з наступнай сінхранізацыяй сетак з астатняй часткай Еўразвязу.

У рамках 24-гадзінных выпрабаванняў адключаюцца высакавольтныя лініі, вядзецца назіранне за рэжымам працы энэргасістэмы, а затым лініі ўключаюцца з выкананнем патрабаванняў бяспекі. Аналагічныя выпрабаванні будуць праведзеныя 11 красавіка.

Работы ўзгодненыя з сістэмнымі аператарамі краін БРЭЛЛ.

Апошнія навіны