SpaceX запусціла ракету-носьбіт з 60 спадарожнікамі Starlink
- 7.04.2021, 20:18
Папярэдні запуск Falcon-9 адбыўся ў сярэдзіне сакавіка.
Кампанія SpaceX запусціла на арбіту цяжкую ракету-носьбіт Falcon-9 са спадарожнікамі кампаніі Starlink, якая займаецца падачай доступу ў інтэрнэт. Трансляцыя запуску вялася на сайце кампаніі, паведамляе РБК.
У Twitter SpaceX гаворыцца, што на борце ракеты знаходзяцца 60 спадарожнікаў.
Папярэдні запуск Falcon-9 адбыўся ў сярэдзіне сакавіка. Тады на арбіту было таксама запушчана 60 спадарожнікаў Starlink.
У канцы мінулага месяца адзін з абломкаў Falcon-9 упаў на ферму ў штаце Вашынгтон. Фермер сказаў, што абломак быў памерам з баксёрскую грушу і пакінуў увагнутасць ў глебе глыбінёй у чатыры цалі (прыкладна 10 см). Пазней у SpaceX пацвердзілі, што знаходка - частка ракеты, якую запусціла кампанія.
30 сакавіка SpaceX правёў запуск прататыпа ракеты-носьбіта Starship, прызначанага для палётаў на Месяц і Марс. Апарат змог набраць вышыню 10 км і вярнуцца на стартавую пляцоўку, але затым ракета ўзарвалася.