BE RU EN

Андрэй Канчалоўскі не вытрымаў канкурэнцыі з фільмамі Аляксея Навальнага

  • 6.04.2021, 21:37

Расейскі рэжысёр зняў свой фільм з конкурсу.

Рэжысёр Андрэй Канчалоўскі наважыў адмовіцца ад удзелу свайго мастацкага фільма «Дарагія таварышы» ў конкурсе за прэмію «Белы слон», якую прысуджаюць кінакрытыкі і кінапрэса. Прычынай такой пастановы стала, з яго слоў, рашэнне арганізатараў конкурсу прысудзіць спецыяльны прыз Аляксею Навальнаму за серыю фільмаў-расследаванняў. Часопіс The New Times цытуе заяву Канчалоўскага:

«Мне сумна бачыць, што сёлета намінантам Нацыянальнай прэміі кінакрытыкі і кінапрэсы ў катэгорыі «Падзея года» стаў публіцыстычны праект, які можа разглядацца як палітычны акт, але ніяк не можа атрымліваць ацэнкі паводле крытэру кінамастацтва. Гэта як калі б перадавы артыкул у газеце «Комсомольская правда» атрымаў прэмію ў літаратуры», - напісаў Канчалоўскі ў фэйсбуку.

Старшыня экспэртнай рады кінапрэміі Віктар Мацізен распавёў «Открытым медиа», што рэгламент прэміі «Белы слон» не прадугледжвае такой магчымасці. Фільм нельга зняць з конкурсу ні на рашэнне кінакрытыкаў, ні на заяву рэжысёра.

«Мы разглядаем усе фільмы, якія мелі пракат у 2020 годзе, усе без выключэння. Таму як была карціна ў намінацыі, там яна і застанецца».

Віктар Мацізен уважае, што намінаваць працу Аляксея Навальнага - не значыць прымаць палітычнае рашэнне. «Наадварот, гэтая заява Канчалоўскага пра зняцце «Дарагіх таварышаў «з конкурсу» чыста палітычнае рашэнне», - рэзюмаваў старшыня экспертнай рады кінапрэміі.

Апошнія навіны