BE RU EN

Лукашэнка агучыў свае прэтэнзіі да Польшчы

  • 6.04.2021, 19:22

Вясновае абвастрэнне.

Таракан агучыў свае прэтэнзіі да Польшчы.

«Па праўдзе кажучы, нашы палітычныя кантакты з гэтай краінай ніколі не былі ідэальнымі. Але мы праз свой характар, менталітэту доўга мірыліся з асобнымі выпадамі і абвінавачваннямі на свой адрас, стараліся знайсці кампраміс, праяўлялі гнуткасць, разуменне. Мы зыходзілі з таго, што суседзяў не выбіраюць. І яны сапраўды ўсе важныя для нас», - сказаў Лукашэнка.

«Але, выявілася, гэтыя канструктыўныя падыходы ў Варшаве ўспрымаюць як слабасць. Дэклараваная яшчэ ў чэрвені мінулага года гатоўнасць польскага боку ісці нам насустрач у цэлым шэрагу кірункаў змянілася абвінавачваннямі ў фальсіфікацыі выбараў, падтрымкай нашых цяперашніх збеглых і іх кампаній, наданнем прытулку беглым здраднікам і экстрэмістам, экстрэмісцкім інтэрнэт-рэсурсам. А потым справа дайшла да санкцый», - адзначыў Лукашэнка.

«Многія падымаюць польскае пытанне: «Палякі, уціск...». Яшчэ раз хачу паўтарыць кіраўніцтву Польшчы, - сказаў Лукашэнка, - так, у нас нямала пражывае палякаў. Але гэта нашы палякі. Іх радзіма - Беларусь. Яны тут жылі, іх дзеці жывуць і будуць жыць. Хто хоча выехаць, - мы нікога не трымалі і трымаць не збіраемся. Але тыя, хто жыве ў нас, грамадзяне Беларусі, гэта - нашы палякі».

Са слоў Лукашэнкі, законную рэакцыю праваахоўных органаў на супрацьпраўную дзейнасць некаторых грамадзян Беларусі, якія называюць сябе палякамі, у Варшаве ўважаюць за прыгнёт польскай нацыянальнай меншасці.

«Але чамусьці ў нас некаторыя асобы ўспамінаюць пра свае нацыянальныя карані толькі тады, калі парушаюць закон, а не калі трэба зрабіць нешта карыснае для дзяржавы, грамадзянамі якой яны з'яўляюцца. Усё адно, хто яны - палякі, беларусы, расейцы, габрэі ці ўкраінцы», - заявіў Лукашэнка.

Акрамя таго, Лукашэнка паабяцаў грунтоўна вывучыць тэму «польскай акупацыі беларускіх зямель» на навуковым узроўні.

«У нас няма неўрэгуляваных тэрытарыяльных і маёмасных прэтэнзій адзін да аднаго. Мы ніколі не ўспаміналі аб акупацыі Польшчай значнай часткі беларускай тэрыторыі ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя. Але, мабыць, прыйшоў час вярнуцца да гэтай тэмы і дэталёва даследаваць яе з прыцягненнем гісторыкаў і палітолагаў, што ўжо, дарэчы, мы пачалі рабіць», - сказаў Таракан.

Апошнія навіны