BE RU EN

Віктар Ганчарэнка ўзначаліў расейскі клуб

  • 6.04.2021, 14:02

Раней ён узначальваў маскоўскі ЦСКА.

Беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка пасля сыходу з ЦСКА нядоўга заставаўся без працы. Сёння стала вядома аб падпісанні кантракту з яшчэ адным расейскім клубам - «Краснадарам». Паведамляецца, што пагадненне будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня 2023 года.

Трэнерская кар'ера Віктара Ганчарэнкі стартавала ў БАТЭ, затым ён узначальваў краснадарскую «Кубань», «Урал», «Уфу» і ЦСКА.

Апошнія навіны