BE RU EN

На МКАД у грузавіка на хаду адваліліся колы, і ён зруйнаваў слуп

  • 29.04.2021, 19:13

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Грузавік урэзаўся ў слуп на сталічнай колавай дарозе, паведамілі ў ДАІ Менска.

Аварыя адбылася ўдзень 29 красавіка. Паводле папярэдняй інфармацыі, 55-гадовы кіроўца ГАЗ рухаўся па знешнім коле МКАД з боку Даўгінаўскага тракту ў кірунку вёскі Зацень. У нейкі момант у грузавіка адваліліся два заднія левыя колы, таму ён пайшоў у некіраваны занос і ўрэзаўся ў слуп.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны