BE RU EN

Пад Пінскам шалёны воўк выйшаў да людзей

  • 27.04.2021, 9:28

Пошукам драпежніка заняліся паляўнічыя і памежнікі.

У лесе каля вёскі Боркі Пінскага раёна воўк спрабаваў напасці на людзей. Пошукам драпежніка заняліся паляўнічыя і памежнікі, паведамляе БелТА.

«26 красавіка на поўдні Пінскага раёна зноў аб'явіўся агрэсіўны воўк. У лясным масіве ў ваколіцах памежнай вёскі Боркі Ласіцкага сельсавета дзікі звер патрывожыў людзей. Драпежнік выйшаў да леснікоў, стаў набліжацца, скаліўся і рыкаў. Мужчыны селі ў машыну і пакінулі лес», - распавялі ў Пінскім райвыканкаме.

«З вонкавых прыкметах воўк выглядае і паводзіць сябе як шалёны: поўсць калмыкамі, хада млявая, накульгваў», - адзначылі ў райвыканкаме. Шаленства пацвердзілася і ў ваўка, які атакаваў суседні з Боркамі Ласіцк 5 красавіка. Тады драпежнік пакусаў трох людзей і некалькі свойскіх жывёл. На наступны дзень яго застрэліў егер.

Апошнія навіны