BE RU EN

У Лагойску ўночы абрабавалі касцёл

  • 25.04.2021, 18:29

Рабаўнікі скралі скрыню з ахвяраваннямі.

Сёння ўночы 25 красавіка ў Лагойску абрабавалі касцёл Святога Казіміра, паведамляе «Белсат».

Зламыснікі спрабавалі адамкнуць дзверы касцёла, але ў іх не выйшла - толькі пашкодзілі замак. Тады яны выбілі акенца і залезлі ў касцёл праз яго.

«Спрабавалі трапіць у бібліятэку і абрабавалі краму. Сёння раніцай прыязджала міліцыя. Інфармацыя са слоў парафіян», - піша ў сваім Facebook Павал Вільтоўскі.

Рабаўнікі скралі скрыню з ахвяраваннямі. Вінаватых у злачынстве пакуль не знайшлі.

Апошнія навіны