Прэзідэнт Інданэзіі абвясціў пра патанулую падлодку з 53 вайскоўцамі на борце
- 25.04.2021, 12:27
Палітык назваў экіпаж «патрыётамі, што ахоўвалі суверэнітэт краіны».
Прэзідэнт Інданэзіі Джок Відада абвясціў пра гібель у Балійскім моры падводнай лодкі Nanggala, на борце якой знаходзіліся 53 чалавекі і пошукамі якой займаліся апошнія некалькі дзён, паведамляе ТАСС.
«У суботу я атрымаў даклад ад камандавання ВМС пра тое, што падлодка патанула», - заявіў кіраўнік дзяржавы ў нядзелю ў спецыяльным відэазвароце. «Увесь інданезійскі народ глыбока шкадуе пра трагедыю», - адзначыў прэзідэнт і назваў экіпаж «патрыётамі, што ахоўвалі суверэнітэт краіны».
Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы паабяцаў «зрабіць максімум для пошукаў падлодкі, на гэта будуць накіраваны ўсе найлепшыя сродкі».