BE RU EN

Лукашэнка ўпэўнены, што яго застрэляць

  • 24.04.2021, 14:25

На гэты выпадак ён падрыхтуе дэкрэт.

Лукашэнка плануе падпісаць дэкрэт аб пераходзе Савету бяспекі «прэзідэнцкіх» паўнамоцтваў у выпадку, калі ў краіне паўстане такая неабходнасць. Пра гэта ўзурпатар заявіў сёння журналістам у час наведвання Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, паведамляе БелТА.

Лукашэнка растлумачыў, што анансаваныя ім пастановы адкажуць на пытанне: што калі апанентам улады ўдасца замах на кіраўніка?

«Скажыце, калі заўтра няма Лукашэнкі? Таму на гэты выпадак я падпішу найбліжэйшымі днямі дэкрэт, як будзе выбудаваная ўлада ў Беларусі. Лукашэнку застрэлілі - на заўтра Савет бяспекі будзе надзелены паўнамоцтвамі. Трэба ўводзіць надзвычайнае становішча імгненна, аж да ваеннага, калі хтосьці на мяжы варухнецца. І Савет бяспекі павінен прымаць пастанову, - распавёў Лукашэнка. - Таму я казаў, што падпішу гэты дэкрэт і вызначу, хто будзе кіраваць краінай «калі раптам».

Апошнія навіны