BE RU EN

Аліна Змушко ўстанавіла рэкорд Беларусі на стометроўцы брасам

  • 23.04.2021, 21:25

Іван Шамшурын - на 200 метраў батэрфляем.

Беларуска Аліна Змушко з нацыянальным рэкордам выйграла золата чэмпіянату краіны на дыстанцыі 100 метраў брасам. У фінале яна паказала вынік 1.06,62, паведамляе pressball.by.

Яшчэ адзін рэкорд Беларусі ўстанавіў Іван Шамшурын. Ён стаў чэмпіёнам краіны на дыстанцыі 200 метраў батэрфляем з вынікам 1.59,41.

Апошнія навіны