BE RU EN

Стала вядома, калі ў Беларусі пацяплее

  • 23.04.2021, 20:10

Прагноз надвор'я на 26-28 красавіка.

І ўсё-такі вясна возьме сваё: ужо на наступным тыдні ў Беларусі зноў пацяплее. Мокры снег, які абяцаюць у выхадныя, спыніцца, прыгрэе сонца, аднак вялікага цяпла пакуль, па-ранейшаму, чакаць не выпадае, піша kp.by.

Такім чынам, тэмпература паветра пачне паступова павышацца з серады, 28 красавіка. А першыя два дні наступнага тыдня будуць яшчэ прахалоднымі - ад нуля да плюс 3 градусаў начамі, 4-8 цяпла ўдзень у сярэднім па краіне. Месцамі прагназуюць ападкі, у тым ліку - у выглядзе мокрага снегу. Больш падрабязна пра надвор'е ў гэтыя дні.

Ну а ў сераду ў некаторых рэгіёнах можна чакаць сонечнае надвор'е, ападкі павінны спыніцца. Цяплей усяго 28 красавіка будзе на поўдні рэспублікі, у Берасцейскай і Гомельскай абласцях, - плюс 11-13 градусаў удзень. У Менску і іншых рэгіёнах - ад 7 да 10 градусаў удзень. Ночы таксама стануць цяплейшымі, з чацвярга вецер павінен змяніць кірунак на паўднёвы.

Такія звесткі мы знайшлі ў прагнозе лікавай мадэлі UKMET на 6 дзён, апублікаваным на сайце Белгідрамета pogoda.by. Нагадаем, гэты прагноз надвор'я разлічаны аўтаматычна кампутарам, без кантролю і карэктавання сіноптыка, і можа змяняцца.

Апошнія навіны