BE RU EN

Што цяпер адбываецца на «Гродна Азоце»?

  • 23.04.2021, 19:30

У гарадзенскага прадпрыемства праблемы.

21 красавіка адміністрацыя ААТ «Гродна Азот» апублікавала наступнае паведамленне:

«Учора ўвечары а 23:30 (2021/04/20 - ад рэд.) цэх Аміяк-4 быў уключаны ў працу і выйшаў на рэгламентныя нагрузкі. Паслядоўна быў запушчаны і цэх Карбамід-4».

Усё бы нічога, але кіраўніцтва працягвае хлусіць, піша стачкам прадпрыемства.

На рэгламентныя нагрузкі цэх не выйшаў нават сёння. Маюцца праблемы ў паветранай машыне - недахоп паветра. Акрамя праблемы з паветранай машынай ёсць яшчэ шэраг праблем.

Адбыўся прарыў трубаправода абаротнай вады. У сістэме панізілі ціск, пастаянна вядзецца адпампоўка вады, але ліквідаваць прабоіну не могуць.

Калі праблемы не ліквідуюць, у хуткім часе жыхары горада могуць зноў убачыць агністы факел - ведайце, гэта не планавыя работы, гэта пазаштатная сітуацыя.

Апошнія навіны