BE RU EN

Вашынгтон вызначыўся з першай замежнай паездкай Байдэна

  • 23.04.2021, 19:14

Першая замежная паездка прэзідэнта ЗША адбудзецца ў чэрвені.

У чэрвені прэзідэнт ЗША Джо Байдэн зробіць першую замежную паездку ў якасці кіраўніка дзяржавы, ён адправіцца ў Вялікабрытанію і Бельгію, гаворыцца на сайце Белага дома.

«Гэтая паездка падкрэсліць яго прыхільнасць аднаўленню нашых саюзаў, ажыўленню трансатлантычных дачыненняў і працы ў цесным супрацоўніцтве з нашымі хаўруснікамі і шматбаковымі партнёрамі для развязання глабальных праблем і больш надзейнай абароны інтарэсаў Амерыкі», - паведамілі ў адміністрацыі.

У Брытаніі Байдэн будзе ўдзельнічаць у саміце G7, які пройдзе ў Корнуэле, затым ён адправіцца ў Бэльгію для ўдзелу ў саміце NATO.

Апошнія навіны