BE RU EN

Таракан забараніў беларусам купляць аўто Skoda і касметыку Nivea

  • 23.04.2021, 18:25

Раней гэтыя кампаніі адмовіліся спансаваць чэмпіянат свету ў хакеі, калі б ён ладзіўся ў Менску.

Нелегітымныя ўлады афіцыйна забаранілі ўвоз у краіну прадукцыі Skoda Auto, Liqui Moly і Beiersdorf (гандлёвая марка Nivea), паведамляе nn.by.

Зроблена гэта было «для забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў», «з улікам недружалюбных дзеянняў у дачыненні да беларускага народа».

Нагадаем, раней гэтыя кампаніі адмовіліся спансаваць чэмпіянат свету ў хакеі, калі б ён ладзіўся ў Менску. У выніку гэта стала важнай прычынай пераносу турніру ў Латвію.

Апошнія навіны