BE RU EN

У Японіі адобрылі выкарыстанне прэпарата ад артрыту для лячэння COVID-19

  • 23.04.2021, 18:12

Гэта трэці прэпарат для лячэння COVID-19 пасля рэмдэсівіра і дэксаметазона, ухвалены ў Японіі.

Міністэрства аховы здароўя Японіі ўхваліла выкарыстанне прэпарата ад рэўматоіднага артрыту барыцытыніб для лячэння каранавіруснай хваробы. Пра гэта 23 красавіка паведаміла агенцтва Reuters.

Гэта трэці прэпарат для лячэння COVID-19 пасля рэмдэсівіра і дэксаметазона, ухвалены ў Японіі.

Кампанія Eli Lilly&Co звярнулася да японскага рэгулятара з просьбай аб новым ужыванні прэпарата ў снежні 2020 года.

Барыцытыніб памяншае рэакцыю імуннай сістэмы на дзеянне ферментаў, якія спрыяюць запаленню і з'яўленню пашкоджанняў суставаў у выпадках рэўматоіднага артрыту. Прэпарат дазволены да ўжывання ў ЗША і Еўразвязе.

Апошнія навіны