«Было 50-100 чалавек, а не 10-15»: Як героя мема «Клапотная справа» судзілі за марш у Малінаўцы
- 23.04.2021, 16:11
Сяргея Міронава затрымалі разам з маці.
Герой інтэрнэт-мема быў затрыманы 22 красавіка падчас раённага маршу ў Малінаўцы разам з маці. Сёння суддзя Дзмітрый Лукашэвіч прысудзіў яго да 30 дзён арышту паводле двух артыкулаў КоАП (неаднаразовы ўдзел у масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванне).
Праваабаронцы падзяліліся з nn.by аўдыёзапісам суда над хлопцам.
Спачатку быў заслуханы сведка-сілавік. Ён сказаў:
«Быў на службе. На праспекце Любімава выявілі вялікую групу - больш за 10-15 чалавек. Яны неслі бел-чырвона-белыя сцягі. Выгуквалі лозунгі. Мы прадставіліся, паведамілі, што міліцыя. Я затрымаў гэтага грамадзяніна. Грамадзянін пачаў вырывацца, паводзіў сябе агрэсіўна, адмовіўся садзіцца ў службовую машыну».
Суддзя запытаў, ці ёсць у Сяргея Міронава пытанні да сведкі.
«Па-першае, колькі чалавек, акрамя мяне, праходзіць паводле справы? Там было 50-100 чалавек, а сведка кажа, што 10-15», - сказаў Міронаў.
«Не тлумачэнні, а пытанні да сведкі ёсць?» - сказаў суддзя.
«Пытанні да сведкі...», - падумаў Сяргей. «Можа вы мяне з кімсьці пераблыталі?»
«Не, я ўпэўнены», - адказаў сведка.
- Яшчэ ёсць пытанні? - спытаў суддзя.
«Не», - сказаў Міронаў і засмяяўся.
«Вы хочаце нешта дадаць?» - сказаў суддзя.
- Не, - адказаў Міронаў.
На гэтым суд скончыўся.
Суддзя выйшаў, каб вынесці прысуд.
Прысуд: 25 дзён за масавае мерапрыемства і 10 дзён за непадпарадкаванне. Усяго - 30 дзён арышту.