BE RU EN

У Турцыі паказалі, як новы беспілотнік Bayraktar Akıncı знішчае расейскі комплекс «Панцыр-С1»

  • 23.04.2021, 14:32

Дрон непаражальны для расейскіх СПА.

Турэцкая абаронная кампанія Roketsan паказала анімацыйны ролік, у якім новы турэцкі беспілотнік Bayraktar Akıncı знішчае расейскі комплекс супрацьпаветранай абароны «Панцыр-С1».

Мабыць, для таго, каб паказаць, што далёкасць паражэння турэцкага беспілотніка большая за 30 км і дазваляе яму не ўваходзіць у зону дасяжнасці расейскай СПА.

Менавіта турэцкія беспілотнікі актыўна выкарыстоўваліся Азербайджанам у апошнім карабахскім абвастрэнні і вельмі ўдала сябе праявілі ў знішчэнні армянскай бронетэхнікі.

Апошнія навіны