BE RU EN

Каранавірус дабраўся да самай высокай мясціны на Зямлі

  • 23.04.2021, 12:38

Захварэў альпініст з Нарвэгіі.

Адзін альпініст з тых, хто рыхтуецца да ўзыходжання на найвышэйшую вяршыню свету Эвэрэст, захварэў на каранавірус - у лічаныя тыдні пасля таго, як Непал зноў дазволіў узыходжанні пасля года паўзы ў сувязі з пандэміяй.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на BBC.

Захварэў нарвэжскі альпініст Эрленд Нэс. Ён адчуваў сябе дрэнна на працягу шасці дзён, ужо падняўшыся ў горы. У выніку яго эвакуаавалі на гелікаптэры, і ў шпіатлі тэст на каранавірус быў станоўчым. Акрамя яго, з групы станоўчы тэст атрымаў таксама адзін з шерпаў.

На 22 красавіка Нэс ўжо ачуняў. Альпініст распавёў, што не ведае, дзе менавіта падчапіў вірус, але магчыма, у адной з кавярняў каля месца, адкуль пачынаюць ўзыходжанне. Ён прызнаў, што мог бы больш старанна выконваць меры бяспекі.

Каб трапіць у Непал, трэба падаць свежы адмоўны тэст на каранавірус, а для падарожнікаў з краін падвышанай рызыкі абавязковая 10-дзённая самаізаляцыя.

Найвышэйшую вяршыню свету адкрылі для ўзыходжанняў ў красавіку. Сродкі са збораў за дазволы на ўзыходжанне на Эверэст складаюць значную часткай паступленняў у бюджэт Непала - блізу 4 млн даляраў штогод.

Апошнія навіны