BE RU EN

Тром цукровым заводам выдадуць па 40 мільёнаў за кошт беларускіх грамадзян

  • 23.04.2021, 10:44

У дакуменце не згадваецца Слуцкі цукровы камбінат.

Беларускі ўрад у гэтым годзе дасць Беларусбанку гарантыі на выплаты асноўнай сумы запазычанасці за крэдыты тром цукровым заводам - з Гарадзеі, Жабінкі і Скідзеля. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згаданыя сродкі патрэбныя для фінансавання закупкі прадукцыі раслінаводства ўраджаю гэтага года, "якая пастаўляецца для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб". Выдаюцца крэдыты прадпрыемствам на тэрмін да аднаго года. У дакуменце адзначаецца, што агульная сума гарантаваных крэдытаў складае 120 мільёнаў рублёў - па 40 млн кожнаму.

"Плата за выдачу гарантый урада... праводзіцца памерам 0,01% ад сумы крэдыту", - адзначаецца ў пастанове.

Цікава, што ў дакуменце не згадваецца Слуцкі камбінат. Атрымліваецца, што гэтаму прадпрыемству гарантыі ўрада не патрэбныя.

Апошнія навіны