BE RU EN

У Менску быў перапалох праз валізку штукара

  • 23.04.2021, 9:24

Здарэнне адбылося на праспекце Незалежнасці.

У Менску быў перапалох праз "узгаранне" валізкі. Як паведамляе ў Twitter прэс-служба сталічных ратавальнікаў, здарэнне адбылося ў чацвер у кватэры шматпавярховіка на праспекце Незалежнасці. На месца прыехалі некалькі машын МНС, міліцыя і хуткая дапамога.

Высветлілася, што ў валізцы, якая належыць... штукару, была колба з разбітым рэагентам. У выніку адбылася хімічная рэакцыя з вылучэннем дыму. А яго памылкова палічылі дымам ад пажару.

фото: tut.by

Апошнія навіны