BE RU EN

У Зэлэнскага параілі Лукашэнку развязаць пытанне з легітымнасцю, а не павучаць іншых

  • 22.04.2021, 20:49

Раней ураджэнец Шклоўшчыны раіў прэзідэнту Украіны «навучыцца паводзіцца дыпламатычна».

Лукашэнку варта пільнавацца дыпламатычных рамак і развязаць пытанне з уласнай легітымнасцю, перш чым павучаць, як варта паводзіцца ўкраінскаму лідэру Валадымыру Зэлэнскаму. Такія заявы дыктатара, якога амаль 30 гадоў уважаюць за невыязнога, выглядаюць "пацешна".

Так дарадца ў антыкрызісных камунікацыях кіраўніка Сядзібы прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк пракаментаваў РБК-Украіна фразу Лукашэнкі аб "дыпламатыі Зэлэнскага".

"Скажам так, вельмі пацешна і дзіўна чуць гэткія словы ад чалавека, які кіруе сваёй краінай амаль тры дзясяткі гадоў, на працягу якіх амаль нязменна ўважаецца за невыязнога. Гэта, несумненна, надзвычайнае" дыпламатычнае ўменне". А яшчэ больш уражвае ўменне, якое прывяло ягоную краіну да статусу паўнавартаснага сатэліта іншай краіны. Але калі казаць сур'ёзна, то спадару Лукашэнку пажадана развязаць пытанні з уласнай легітымнасцю сёння ва ўласнай краіне ды імкнуцца пільнавацца карэктных дыпламатычных (вось ужо парадокс!) рамак, ацэньваючы іншых лідэраў ды іншыя краіны...", - сказаў Падаляк.

Нагадаем, на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным Лукашэнка звярнуўся да Валадымыра Зэлэнскага. Ён заклікаў украінскага лідэра "навучыцца паводзіцца дыпламатычна". Таракан таксама адзначыў, што імкненне Кіева змяніць пляцоўку ў Менску "кажа пра намер пахаваць менскія пагадненні".

Апошнія навіны