BE RU EN

Выканкам МАК ухваліў прапанову змяніць дэвіз Алімпійскіх гульняў

  • 22.04.2021, 19:37

У алімпійскі дэвіз наважана дадаць слова «разам».

Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) падтрымаў прапанову кіраўніка МАК Томаса Баха аб унясенні змяненняў у алімпійскі дэвіз «Хутчэй, вышэй, мацней», паведамляе sports.ru.

У алімпійскі дэвіз наважана дадаць слова «разам»: «Хутчэй, вышэй, мацней - разам».

Цяпер меркаванні ў гэтым пытанні выкажуць сябры МАК, пасля чаго дэвіз можа быць вынесены на галасаванне найбліжэйшай сесіі арганізацыі, якая павінна прайсці ў Токіа праз 3 месяцы.

Дэвіз «Хутчэй, вышэй, мацней» быў зацверджаны першым Алімпійскіх кангрэсам у 1894 годзе.

Апошнія навіны