BE RU EN

У Літве знайшлі беларускія цыгарэты на амаль 150 тысяч даляраў

  • 22.04.2021, 19:14

Іх знайшлі з дапамогай гелікаптэра.

21 красавіка літоўскія памежнікі выявілі 29 упаковак з цыгарэтамі ў Салечніцкім раёне. Яны былі раскіданыя каля чыгуначных шляхоў. Памежнікі ўважаюць, што іх скінулі з грузавога цягніка, які ехаў з Беларусі ў Літву. За чатыры кіламетры атрымалася выявіць яшчэ 59 упаковак, абгорнутых у чорны поліэтылен. Іх знайшлі з дапамогай гелікаптэра.

Усяго было знойдзена 42 тысячы пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Іх кошт ацэньваецца амаль у 146 тысяч еўраў. Распачатае расследаванне, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.

ФОТА: PASIENIS.LT
ФОТА: PASIENIS.LT
ФОТА: PASIENIS.LT

Апошнія навіны