BE RU EN

Напой у гонар гурту «Стары Ольса» выпусцілі ў ЗША

  • 22.04.2021, 18:10

На этыкетцы прысутнічае бел-чырвона-белы сцяг.

Медаварня Groennfell Meadery з амерыканскага штата Вермонт выпусціла напой «Stary Olsa», прысвечаны беларускаму фолк-гурту, піша pivo.by.

Медаварня спецыялізуецца на напоях з мёду з разнатраўя. Таму і гэты напой зрабілі з мёду з палявых кветак з даданнем маладога падросту верасу і вытрымалі на бярозавай кары. У ім 13,9% алкаголю. На сайце медаварні ўжо прымаюцца замовы на «Stary Olsa»: адна бутэлька аб'ёмам 0,75 л каштуе 31,99 даляра.

Вытворцы абяцаюць 5 даляраў з кожнай бутэлькі перадаваць музыкам.

У Штатах беларускі гурт «Стары Ольса» ведаюць нядрэнна. З 2016 года музыкі зладзілі пяць тураў па ЗША, даўшы агулам больш за паўтысячы канцэртаў. У 2017 годзе «Стары Ольса» выпусціў альбом «Вада, хмель і солад», прысвечаны застольным песням.

фотa: pivo.by​

Апошнія навіны