BE RU EN

Турцыя на тры дні ўводзіць кругласутачную каменданцкую гадзіну

  • 22.04.2021, 17:49

Гэтыя абмежаванні не тычацца турыстаў.

У Турцыі ўводзяць агульнанацыянальную кругласутачную каменданцкую гадзіну праз сітуацыю з каранавірусам. Абмежаванне будзе дзейнічаць з 19:00 22 красавіка да 05:00 26 красавіка.

Як паведамляе CNN Turk (пераклад - unian.net) са спасылкай на цыркуляр Міністэрства ўнутраных спраў, падчас дзеяння каменданцкай гадзіны грамадзяне будуць мець права выходзіць з дому толькі для наведвання найбліжэйшых прадуктовых крам і аптэк з 10:00 да 17:00, візітаў да лекараў і выгулу сабак.

«У сувязі з тым, што 23 красавіка з'яўляецца дзяржаўным святам - Днём нацыянальнай незалежнасці і дзяцей, на гэтым тыдні абмежаванне выхаду на вуліцу пачнецца а 19:00 22 красавіка і скончыцца а 05:00 26 красавіка», - гаворыцца ў цыркуляры міністэрства.

Адзначым, што гэтыя абмежаванні не тычацца турыстаў. Яны па-ранейшаму маюць права бесперашкодна выходзіць на вуліцу ў любы час. Аднак, тыя хто знаходзяцца ў краіне па доўгачасовай візе або праву на жыхарства павінны выконваць гэтыя абмежаванні.

Апошнія навіны