BE RU EN

Навіны з ЗША і Азіі абрынулі акцыі расейскіх кампаній

  • 22.04.2021, 15:16

Апублікаваныя звесткі біржаў.

Акцыі расейскіх нафтагазавых кампаній зніжаюцца на звестках аб нечаканым росце запасаў нафты ў ЗША і перасцярогі з нагоды попыту на паліва ў сувязі з ростам захворвання COVID-19 у Азіі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні аўтара Telegram-канала «Газ-Батюшка».

«За мінулы дзень кошт нафты маркі Brent упаў на 0,54% да $64,97 за барэль. У сваю чаргу акцыі «Раснафты» патаннелі на 0,70% да 541,9 рубля, «ЛУКОЙЛа» - на 0,61% да 5909,5 рубля, «Газпрама» - на 0,75% да 229,11 рубля, «НОВАТЭКа» - на 0,81% да 1419,2 рубля, «Сургутнафтагаза» - на 0,48% да 35,05 рубля», - гаворыцца ў паведамленні аўтара Telegram-канала.

Апошнія навіны