BE RU EN

Акупанты вывелі з месцаў захоўвання на Данбасе «Грады»

  • 22.04.2021, 15:12

Акрамя артылерыі, заўважана перасоўванне танкаў Т-72 і Т-64.

Назіральнікі Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ зафіксавалі расейскую цяжкую артылерыю за межамі месцаў захоўвання.

Пра гэта паведамілі ў штабе Аперацыі Аб'яднаных сіл.

Сем расейскіх рэактыўных сістэм залпавага агню БМ-21 былі заўважаны на аэрадроме ў Новаайдарскім раёне Луганскай вобласці.

Акрамя таго, войскі РФ размясцілі там таксама восем самаходных гаўбіц 2С1 Гваздзік, дзесяць прычапных гаўбіц 2А65 Мста-Б, пяць гаўбіц Д-30 Жаба, а таксама сем танкаў Т-72 і шэсць Т-64.

Яшчэ 15 РСЗА Град акупантаў былі заўважаныя СММ у раёне населенага пункта Хрустальны.

У АБСЕ таксама адзначылі, што расейскія ўзброеныя фармаванні перашкаджаюць працы назіральнікаў, абстрэльваючы іх беспілотнікі, якія фіксуюць парушэнні Менскіх пагадненняў.

Апошнія навіны