BE RU EN

На мяжы Беларусі з Украінай заўважылі нагрувашчанне вайсковай тэхнікі

  • 22.04.2021, 13:12

Што адбываецца?

Чытачы тэлеграм-канала «Хартыя 97%» паведамляюць пра нарошчванне вайсковай тэхнікі недалёка ад мяжы Беларусі з Украінай.

Нагадаем, што, паводле звестак вярхоўнага прадстаўніка Еўразвязу ў замежнай палітыцы і бяспецы Жазепа Барэля, Расея размясціла ля межаў Украіны і ля анэксаванага Крыма больш за 100 тысяч вайскоўцаў.

Учора менчукі паведамлялі пра незвычайную актыўнасць сілавікоў у цэнтры беларускай сталіцы і публікавалі фота шматлікіх аўтобусаў і калон спецыяльнага аўтатранспарту.

Сёння Таракан вылецеў у Маскву на сустрэчу з кіраўніком Расеі Уладзімірам Пуціным.

Экспэрты адзначаюць, што, пасля таго, як Масква ўбачыла, наколькі ўразлівы Лукашэнка, ціск на яго будзе максімальным.

Апошнія навіны