Ягор Шаранговіч - пяты бамбардзір і пяты снайпер сярод усіх пачаткоўцаў НХЛ
- 22.04.2021, 10:37
Беларус набраў 22 балы ў 43 матчах.
Беларускі форвард «Нью-Джэрсі» Ягор Шаранговіч займае пятае месца ў спісах бамбардзіраў і снайпераў сярод пачаткоўцаў цяперашняга сезону НХЛ, паведамляе pressball.by.
Беларус набраў 22 (11 + 11) балаў у 43 матчах пры паказчыку карыснасці "-2".
У табліцы бамбардзіраў-пачаткоўцаў Шаранговіч саступае толькі Кірылу Капрызаву (37 (18+19)) з "Мінесоты", Джэйсану Робэртсану (35 (14+21)) з "Даласа", Джошу Норысу (29 (13+16)) з "Атавы" і яго аднаклубніку Ціму Штуцле (24 (7+17)).
Бамбардзіры-пачаткоўцы НХЛ
1. Кірыл Капрызаў (Мінесота) - 37 (18+19)
2. Джэйсан Робэртсан (Далас) - 35 (14+21)
3. Джош Норыс (Атава) - 29 (13+16)
4. Цім Штуцле (Атава) - 24 (7+17)
5. Ягор Шаранговіч (Нью-Джэрсі) - 22 (11+11)
У спісе снайпераў вышэй за Ягора размяшчаюцца Капрызаў (18), Робэртсан (14), Норы (13) і Піўс Сатэра (12) з "Чыкага".
Снайперы-пачаткоўцы НХЛ
1. Капрызаў - 18
2. Робэртсан - 14
3. Норыс - 13
4. Піус Сатэра (Чыкага) - 12
5. ШАРАНГОВІЧ - 11